Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу
- 30
- 6:12
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу.
Пагоны генерал-маёра ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Гулевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Дзмітрый Равуцкі, начальнік упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Алег Сталярчук і начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі.Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў пагоны генерал-
маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Алегу Шандаровічу. Начальніку Гомельскай мытні Феліксу Яшкову было прысвоена званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі камандзіраў такога ўзроўню няшмат і атрыманне генеральскага звання з'яўляецца публічным прызнаннем заслуг чалавека, які выбраў сваім лёсам цяжкую прафесію - абараняць Радзіму.
У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта. Ён павіншаваў ваеннаслужачых з заканчэннем вучобы, адзначыўшы, што гэта падзея значная не толькі для кожнага з іх, але і для органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і фарміраванняў сілавых структур. "Да іх прыйшло новае, добра падрыхтаванае, вопытнае афіцэрскае папаўненне", - растлумачыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, сімвалічна, што дыпломы афіцэры атрымалі ў год святкавання вялікай гістарычнай даты - 75-годдзя Вялікай Перамогі.
"Сённяшняй рэальнасцю стала пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ядзернымі, нягледзячы на тое, што 75 гадоў таму ўсе зведалі і зразумелі, што такое вайна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што сутыкненні геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць тлеючыя і параджаюць новыя лакальныя канфлікты. Прычым прымальных універсальных рэцэптаў для іх вырашэння няма, канстатаваў Кіраўнік дзяржавы.
"Відавочна, што мілітарызацыя Усходняй Еўропы і актывізацыя ваеннай дзейнасці, у тым ліку каля нашых граніц, ні да чаго добрага не вядзе. Рызыкі і выклікі ў ваеннай сферы растуць, давер паміж краінамі падрываецца, і на гэтым фоне эканамічныя, дэмаграфічныя, а таксама экалагічныя праблемы будуць абвастрацца", - перакананы Прэзідэнт. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам працэсу ўмацавання міжнароднай бяспекі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Кіраўнік дзяржавы актуалізаваў задачы, якія стаяць перад ваеннымі і праваахоўнікамі. Ён адзначыў, што Беларусь вымушана ўдзяляць пільную ўвагу забеспячэнню ўласнай ваеннай бяспекі, і важнейшая роля ў гэтым адводзіцца Узброеным Сілам. "Мы аснашчаем войскі новымі і мадэрнізаванымі танкамі, сродкамі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы, радыёлакацыйнымі станцыямі, пастаянна абнаўляем парк авіяцыйнай тэхнікі. Цяпер і прысутным тут афіцэрам Узброеных Сіл трэба будзе актыўна ўключыцца ў работу па падтрыманні пастаяннай баявой гатоўнасці часцей і воінскіх злучэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Галоўная задача супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - забеспячэнне грамадскага парадку ў краіне і бяспекі грамадзян, падкрэсліў Прэзідэнт. У ліку прыярытэтаў у дзейнасці праваахоўнікаў ён назваў процідзеянне наркаманіі, карупцыі, узмацненне барацьбы з крадзяжамі і злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.
"Службы, падраздзяленні і органы кіравання Міністэрства па надзвычайных сітуацыях павінны яшчэ больш працаваць на папярэджанне і ліквідацыю інцыдэнтаў і аварый. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на бяспечную эксплуатацыю атамнай станцыі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Выпускнікам-пагранічнікам трэба забяспечыць ахову дзяржаўнай граніцы. Адна з асноўных задач спецслужбаў - нейтралізацыя элементаў тэрарызму, экстрэмізму, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, прадухіленне спроб нанясення ўрону эканоміцы, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
"Кожны з вас дасведчаны, усебакова падрыхтаваны афіцэр-прафесіянал, патрыёт, які прысвяціў жыццё бескарысліваму служэнню краіне і народу. Перакананы, што вы зможаце належным чынам абараніць нашу Айчыну, грамадзян і грамадскую стабільнасць. Памятайце, што вы з'яўляецеся нашчадкамі пераможных традыцый нашых дзядоў і прадзедаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў цяперашніх удзельнікаў цырымоніі - наваспечаных генералаў і афіцэраў, якія вызначыліся ў вучобе, - яшчэ ўсё наперадзе. "Я, уручаючы падзякі і генеральскія пагоны, думаў аб начальніках, камандзірах, якія дасягнулі такіх вышынь і стаяць насупраць вас, спрабаваў зразумець, аб чым думаюць яны. У нейкай ступені яны, вядома, ганарацца, што сталі генераламі і займаюць такія пасады, але, напэўна, самае галоўнае, яны вам зайздросцяць. Зайздросцяць таму, што ў вас яшчэ ўсё наперадзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён пажадаў удзельнікам цырымоніі моцнага здароўя і надзейных тылоў - для афіцэраў гэта вельмі важна, сказаў Прэзідэнт. "І не пасаромце нідзе ў сваім жыцці свайго імя, а галоўнае - афіцэрскага звання. Вы - афіцэры, генералы, і гэта сведчыць аб многім", - рэзюмаваў беларускі лідар.