Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам АПК і калектывам шасці сельгаспрадпрыемстваў

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу і калектывам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзякі Прэзідэнта ўдастоены працаўнікі АПК Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна, а таксама калектывы работнікаў шасці сельгаспрадпрыемстваў: СУП "Міжлескае" Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, ААТ "Навасёлкі-Лучай" Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна, ААТ "Казловічы-Агра" Слуцкага раёна Мінскай вобласці, КСУП "Ніва-Барсукі" Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.