Беларусь ратыфікавала папраўкі ў дагавор аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года".
Пратаколам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у названы дагавор у частцы павелічэння колькасці ўпаўнаважаных арганізацый па яго рэалізацыі, а таксама спрашчэння парадку пастаўкі агрэгатаў, вузлоў і камплектуючых.
Ратыфікацыя пратакола дасць магчымасць большай колькасці айчынных арганізацый аператыўна набываць прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расіі.


