Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў "Зубраняці" для 105 дзяцей з Сірыі і Узбекістана
Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне 11 жніўня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.
Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з названымі краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі культуры і гісторыі Беларусі.