Аб выдзяленні грашовых сродкаў
Распараджэнне № 149рп ад 11 жніўня 2022 г.
Беларусь арганізуе для 80 дзяцей з Сірыі і 25 дзяцей з Узбекістана адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года. На гэтыя мэты прадугледжана выдзяленне сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне 11 жніўня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У праграму знаходжання дзяцей уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.
Запрашэнне дзяцей з Сірыі і Узбекістана будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва з названымі краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы, папулярызацыі культуры і гісторыі Беларусі.
-
Спампаваць 149rp.pdf63 Кб