Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена палкоўніку міліцыі Андрэю Паршыну.

    Палкоўнікам Уладзіміру Беламу, Сяргею Лагадзюку і Валерыю Равенку прысвоены чарговыя воінскія званні генерал-маёра.