Прэзідэнт падпісаў Указ аб развіцці СМІ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка падпісаў Указ № 131 "Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі".

    Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасці ў неабходным аб'ёме якаснага беларускага кантэнту.

    Указам устанаўліваецца збор за размяшчэнне рэкламы ў памеры 10% пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце, у іншых выпадках - 20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы. Збор будзе выплачвацца рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

    Акрамя таго, зменена стаўка падатку на дабаўленую вартасць пры аказанні паслуг перадачы даных з 25% да 26%.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі