Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з вялікім комплексным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. 

    Аляксандр Лукашэнка наведае шэраг дзяржаў для перагавораў на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх будуць абмеркаваны маштабныя і перспектыўныя для краіны праекты ў розных сферах. Кожнаму з візітаў папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа.

    Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія - рэгіён, які з'яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі. Гэтым абумоўлены высокі інтарэс да развіцця супрацоўніцтва з азіяцкімі дзяржавамі, што ўваходзіць у лік знешнепалітычных прыярытэтаў Беларусі, фарміруе аснову яе шматвектарнай палітыкі.