Візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку
- 5
- 1:43
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня прыбыў з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Візіт прадоўжыцца да 4 чэрвеня.
У Пекіне пройдзе традыцыйная дружалюбная сямейная сустрэча беларускага лідара са Старшынёй КНР. Спачатку ў фармаце сам-насам, а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і пашырэння шматбаковых ініцыятыў.
У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні міжнароднага супрацоўніцтва.
Праграмай візіту запланаваны і шэраг іншых перагавораў і сустрэч.


