Завяршыўся рабочы візіт Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Беларусь

  • 14
  • 3:44

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў свайго калегу і сябра Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву ў аэрапорце.

Кіраўнікі дзяржаў у аэрапорце правялі сустрэчу, у ходзе якой падвялі вынікі праведзенага рабочага візіту лідара Зімбабвэ ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта дзякуючы асабістаму ўкладу Эмерсана Мнангагвы паміж Беларуссю і Зімбабвэ дасягнуты цяперашні высокі ўзровень адносін.

"Мы вельмі рады быць тут. І вельмі рады дынаміцы адносін, якія развіваюцца паміж Зімбабвэ і Беларуссю", - сказаў Прэзідэнт Зімбабвэ.

У ходзе дружалюбнай размовы кіраўнікі дзяржаў не абмінулі і надвор'е - цяперашні май у Беларусі выдаўся дастаткова халаднаватым. "Вам давядзецца зноў рэакліматызавацца на радзіме. Але і ў вас зіма там", - заўважыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Эмерсан Мнангагва пацвердзіў, што цяпер у Зімбабвэ сапраўды зімовы перыяд, і часам па мясцовых мерках вельмі халаднавата. "Але беларускае надвор'е для нас вельмі камфортнае", - запэўніў ён.

"Гэта сведчыць аб тым, што вам трэба часцей бываць у Беларусі", - сказаў у адказ Аляксандр Лукашэнка.

Лідары краін цёпла развіталіся. Эмерсан Мнангагва падзякаваў за цудоўную арганізацыю візіту і запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў бліжэйшы час зрабіць візіт у адказ у Зімбабвэ. "Вялікі дзякуй! Я павязу самыя лепшыя ўспаміны", - сказаў на развітанне Прэзідэнт Зімбабвэ.