Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.
Гэты міжнародны дагавор прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж дзвюма краінамі, вызначае мэты супрацоўніцтва і замацоўвае гарантыі захавання празрыстых і стабільных умоў гандлю.


