Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб Парламенцкай асамблеі АДКБ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 лістапада падпісаў Указ № 403, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.


