Адобраны праекты змяненняў у міжурадавыя пагадненні з Расіяй у газавай сферы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты двух пратаколаў, якімі ўносяцца змяненні ў міжурадавыя пагадненні з Расіяй у газавай сферы ад 2011 года. Адпаведны Указ № 29 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 студзеня.

    На правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў і іх падпісанне ўпаўнаважаны Урад.