Аб праекце міжнароднага дагавора
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада падпісаў Указ № 430, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Пакістана аб міжнародных аўтамабільных зносінах.
У гэтым пагадненні вызначаюцца парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем транспартных сродкаў.
Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у галіне аўтамабільных перавозак, а таксама павелічэнню аб'ёмаў экспарту аўтатранспартных паслуг у напрамку Пакістана і сумежных краін.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.
-
Спампаваць 430uk.pdf701 Кб