Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 426 ад 20 лістапада 2024 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 426, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект часовага гандлёвага пагаднення паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Манголіяй, з другога боку.
Гэты міжнародны дагавор накіраваны на лібералізацыю ўмоў узаемнага гандлю ЕАЭС з Манголіяй, у прыватнасці, на спрашчэнне яго ўмоў і мытных працэдур за кошт абнулення пошлін на 375 таварных пазіцый.
Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць экспарцёрам Беларусі канкурэнтныя ўмовы паставак тавараў і эканомію ў частцы выплаты мытных пошлін у Манголіі.
На правядзенне перагавораў па праекце часовага гандлёвага пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Урад.
-
Спампаваць 426uk.pdf735 Кб