Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 275 ад 31 жніўня 2023 г.)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў Указ № 422, якім удасканальваюцца падыходы па фінансаванні дзейнасці дзяржаўных тэатраў.
З 1 студзеня 2025 года стварэнне новых пастановак, правядзенне гастроляў, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных расходаў і выплата заработнай платы будуць ажыццяўляцца на парытэтнай аснове (50/50) са сродкаў бюджэту і ўласных даходаў тэатраў.
Дадаткова дзяржаўная падтрымка будзе аказана на перыяд правядзення тэатрамі рамонтных работ шляхам прадастаўлення ім у бязвыплатнае карыстанне іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплаты за кошт бюджэту камунальных паслуг і транспарту, што выкарыстоўваецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.
З улікам праведзенай у 2024 годзе работы па актывізацыі дзейнасці тэатраў рэалізацыя норм Указа дасць магчымасць забяспечыць стабільнае функцыянаванне ўстаноў ва ўмовах раўнадолевага фінансавання, дабіцца больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў бюджэту, а таксама акажа станоўчы ўплыў на ўдасканаленне рэпертуарнай палітыкі і актывізацыю творчай актыўнасці.
-
Спампаваць 422uk.pdf940 Кб