Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Указ № 405 ад 14 лістапада 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 405 "Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь".
Дакументам скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым задачы і функцыі дэпартамента і яго структурных падраздзяленняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну "Беллегпрам", Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.
Указам таксама зацвярджаюцца новыя рэдакцыі палажэнняў аб МНС і яго дэпартаментах.