Скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 405 "Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам скасоўваецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым задачы і функцыі дэпартамента і яго структурных падраздзяленняў перадаюцца Дзяржатамнагляду МНС, Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрну "Беллегпрам", Гомельскаму і Магілёўскаму аблвыканкамам.

    Указам таксама зацвярджаюцца новыя рэдакцыі палажэнняў аб МНС і яго дэпартаментах.