Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да дадаткаў да міжнароднага дагавора
Указ № 373 ад 20 кастрычніка 2022 г.
Беларусь далучаецца да шэрага дадаткаў Канвенцыі аб часовым увозе, прынятай 26 чэрвеня 1990 года. Гэта прадугледжана Указам № 373, які падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Далучэнне да дадаткаў канвенцыі дасць магчымасць спрасціць працэдуры часовага ўвозу асобных катэгорый тавараў (асабістых рэчаў падарожнікаў, грузаў у спартыўных мэтах, абсталявання для рэкламы ў галіне турызму, жывёл), скараціць час правядзення мытных аперацый і расходы, звязаныя з выплатай мытных плацяжоў.
-
Спампаваць 373uk.pdf42 Кб