Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 160 ад 9 красавіка 2012 г.)
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 366, накіраваны на далейшае ўдасканаленне парадку вядзення рэестра адрасоў Беларусі.
У адпаведнасці з дакументам на Нацыянальнае кадастравае агенцтва ўскладаецца абавязак забяспечваць абарону інфармацыі, якая змяшчаецца ў гэтым інфармацыйным рэсурсе.
Замацоўваецца неабходнасць аўтаматычнай карэкціроўкі інфармацыі аб адрасе аб'екта ў адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, а таксама рэестры адрасоў у выпадку змянення адраса або спынення існавання аб'екта.
Прадугледжваецца магчымасць прысваення адрасоў незабудаваным зямельным участкам і лінейным збудаванням. Таксама ў рэестр адрасоў будзе ўключацца інфармацыя аб гаражных кааператывах.
Указ уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.
-
Спампаваць 366uk.pdf208 Кб