Аб завяршэнні будаўніцтва аб'екта
Указ № 372 ад 20 кастрычніка 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 372, які дае магчымасць у мэтах абароны інтарэсаў грамадзян завяршыць будаўніцтва двух 10-павярховых двухсекцыйных дамоў на вул.Тэльмана ў Гомелі.
Дакументам вызначаны ў якасці заказчыка Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля, генеральнай праектнай і падраднай арганізацыі - ААТ "Гомельскі домабудаўнічы камбінат".
Указ таксама змяшчае меры па распрацоўцы, аднаўленні (карэкціроўцы) праектнай і іншай дакументацыі, неабходнай для завяршэння будаўніцтва аб'екта. Акрамя таго, у ім вызначаны крыніцы фінансавання будаўніцтва.
-
Спампаваць 372uk.pdf580 Кб