Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2026-2030 гады
У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026-2030 гады. Адпаведны Указ № 448 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржаўная праграма сфарміравана з улікам прапаноў вучоных і экспертаў па ўдасканаленні навуковай сферы, а таксама вынікаў яе выканання ў 2021-2025 гадах, якія далі магчымасць паспяхова рэалізаваць больш як 50 інавацыйных праектаў, стварыць навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю на суму Br17,4 млрд, з якіх Br6,1 млрд - пастаўкі на экспарт.
У новай пяцігодцы ў рамках праграмы арганізацыі ўсіх форм уласнасці будуць выконваць інавацыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады. Гэта дасць магчымасць паспяхова развіваць уласны навукова-тэхналагічны патэнцыял, нарошчваць выпуск інавацыйнай прадукцыі, створанай з выкарыстаннем перадавых айчынных тэхналогій, замяшчаць крытычны імпарт і ўмацоўваць тэхналагічны суверэнітэт краіны.
У выніку выканання праграмы да 2030 года плануецца, што ўдзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый павялічыцца да 45%, аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі дасягне Br9 млрд, з іх рэзідэнтамі тэхнапаркаў - не менш як Br2 млрд.
Спампаваць 448uk.pdf
41 Мб