Аб рэалізацыі крэдытнага пагаднення

Указ № 341 ад 14 верасня 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня падпісаў Указ № 341 "Аб рэалізацыі крэдытнага пагаднення".

У адпаведнасці з дакументам прадугледжваюцца меры па рэалізацыі крэдытнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, уключаючы шэраг ільгот і прэферэнцый па мытных пошлінах і ПДВ.

Сродкі пазыкі ў памеры 7,5 кувейцкіх дынараў (эквівалентныя $25 млн) будуць накіраваны на рэканструкцыю гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер.

Пасля заканчэння рэканструкцыі для лячэння анкалагічных пацыентаў у Гродзенскай вобласці будуць прымяняцца адпаведныя сусветным стандартам сучасныя метады прамянёвага і камбінаванага (хірургічнага і хіміяпрамянёвага) лячэння, радыенукліднай дыягностыкі.