Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 100 ад 17 сакавіка 2020 г.)
Указ № 264 ад 27 чэрвеня 2024 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 264, якім зацверджаны новыя ўзоры ваеннай формы.
Дакументам карэкціруецца Указ № 100 ад 17 сакавіка 2020 года "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых".
З улікам сусветнай практыкі, спецыфікі ўскладзеных задач і ў мэтах павышэння камфорту і зручнасці пры нашэнні прадметаў ваеннай формы адзення ўдакладнены пералік і прадметы ваеннай формы ваеннаслужачых Узброеных Сіл, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ, унутраных войскаў МУС, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі і Службы бяспекі Прэзідэнта.