Зацверджаны новыя ўзоры ваеннай формы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 264, якім зацверджаны новыя ўзоры ваеннай формы.

    Дакументам карэкціруецца Указ № 100 ад 17 сакавіка 2020 года "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых".

    З улікам сусветнай практыкі, спецыфікі ўскладзеных задач і ў мэтах павышэння камфорту і зручнасці пры нашэнні прадметаў ваеннай формы адзення ўдакладнены пералік і прадметы ваеннай формы ваеннаслужачых Узброеных Сіл, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, КДБ, унутраных войскаў МУС, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі і Службы бяспекі Прэзідэнта.