Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве

Указ № 227 ад 27 ліпеня 2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня падпісаў Указ № 227 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".

Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, страціўшых права на адтэрміноўку.

Прыняцце Указа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова Указам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўлены тэрмін.