Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб'ектах былых ваенных гарадкоў

Указ № 184 ад 13 мая 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў Указ № 184 "Аб невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб'ектах былых ваенных гарадкоў". Дакумент выдадзены ў мэтах удасканалення парадку распараджэння такімі аб'ектамі ўзамен Указа № 428 ад 17 жніўня 2010 года.

У прыватнасці, падпісаным Указам прадастаўляецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыдатных для эксплуатацыі аб'ектаў ваенных гарадкоў, размешчаных на іх тэрыторыі. Для забеспячэння празрыстасці працэдуры фарміравання такіх пералікаў устаноўлены крытэрыі, якія прымяняюцца пры гэтым.

Дзяржаўныя арганізацыі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць адносна невыкарыстоўваемых аб'ектаў былых ваенных гарадкоў, якія нямэтазгодна ўключаць у гаспадарчы абарот або зносіць.

Калі ў веданні або кіраванні дзяржаўнай арганізацыі знаходзяцца аб'екты былых ваенных гарадкоў, якія запланаваны да ўключэння ў абарот або зносу, па рашэнні мясцовых органаў улады такія арганізацыі могуць вызваляцца ад зямельнага падатку на занятыя гэтымі аб'ектамі ўчасткі на тэрмін да пяці гадоў.