Аб жыллёвых аблігацыях
Указ № 176 ад 4 мая 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 мая падпісаў Указ № 176, якім устанаўліваецца забарона на рэгістрацыю жыллёвых аблігацый. Дакумент прыняты ў мэтах абароны інтарэсаў грамадзян, якія інвесціруюць сродкі ў жыллёвае будаўніцтва.
Прадугледжаны выключныя выпадкі, калі дапускаецца рэгістрацыя жыллёвых аблігацый - у рамках рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў паміж інвестарамі і Рэспублікай Беларусь, якія заключаны да ўступлення ў сілу ўказа і прадугледжваюць магчымасць выкарыстання жыллёвых аблігацый.
Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Гэта дасць магчымасць забудоўшчыкам на працягу гэтага тэрміну ажыццяўляць пры неабходнасці эмісію жыллёвых аблігацый для завяршэння будаўніцтва жылых дамоў.
-
Спампаваць 176uk.pdf74 Кб