Аб узнагароджанні
Чатыры супрацоўнікі мытных органаў, якія прымалі ўдзел у спыненні ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС буйнейшай у гісторыі Беларусі партыі ўзрыўчаткі, удастоены медалёў і Падзяк Прэзідэнта Беларусі. Адпаведны Указ і распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За асаблівыя заслугі ў ахове дзяржаўнай граніцы, высокі прафесіяналізм, смеласць і рашучасць, праяўленыя ў барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі, медаля "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" ўдастоены старшы інспектар аддзела правядзення аперацый мытнага кантролю Брэсцкай мытні Дзмітрый Валчковіч і старшы інспектар аддзела мытных аперацый і кантролю № 1 мытнага паста "Варшаўскі мост" Брэсцкай мытні Дар'я Савіч.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму эксперту мытнай лабараторыі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Кірылу Крыжнаму і начальніку аддзела мытных аперацый і кантролю № 1 мытнага паста "Варшаўскі мост" Брэсцкай мытні Аляксею Кулыгіну. Узнагароды яны ўдастоены за высокае прафесійнае майстэрства і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.
Спампаваць 174uk.pdf
670 Кб