Аб узнагароджанні
Ордэна, медалёў і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены пяць супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Адпаведны Указ і распараджэнне падпісаў 10 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
За высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у папярэджанне, выяўленне і спыненне злачынстваў у сферы эканамічнай бяспекі дзяржавы, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе ўзнагароджаны трое супрацоўнікаў КДК. Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені адзначаны заслугі замесніка дырэктара ДФР КДК Віктара Селіцкага, медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" - галоўнага інспектара ўпраўлення ДФР КДК Паўла Зелянкевіча, медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені - намесніка начальніка ўпраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці - начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці КДК Наталлі Халітавай.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку аддзела ўпраўлення ДФР КДК Аляксандру Ігнатовічу і начальніку ўпраўлення ДФР КДК Уладзіславу Ларыёнаву. Узнагароды яны ўдастоены за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці работы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
Спампаваць 150uk.pdf
862 Кб