Аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны"

Указ № 144 ад 8 красавіка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка падпісаў Указ № 144 "Аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

Вымпелам узнагароджаны шэсць гарадоў Беларусі, якія з'яўляюцца прыкладам подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У іх ліку - Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.

У гэтых населеных пунктах на ўсіх этапах вайны дзейнічалі ачагі баявога супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам, актыўны ўдзел у якім прымалі мясцовае партыйна-камсамольскае і патрыятычнае падполле, партызанскія фарміраванні і сілы народнага апалчэння, якія ўзаемадзейнічалі ў часцямі рэгулярнай Чырвонай Арміі.

Гэты Указ накіраваны на ўвекавечанне і захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, а таксама патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

Уручэнне вымпелаў плануецца прымеркаваць да Дня Перамогі.

Усяго ў Беларусі гэтай узнагароды ўдастоены 36 гарадоў і населеных пунктаў.