Аб вывазных мытных пошлінах на скураную сыравіну

Указ № 152 ад 4 мая 2026 г.

У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці скураных тавараў на знешніх рынках і павелічэння аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 152 "Аб вывазных мытных пошлінах на скураную сыравіну".

Дакумент прадугледжвае вызваленне ў 2026-2027 гадах ад выплаты вывазной мытнай пошліны на паўфабрыкат дублены, які вывозіцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за межы ЕАЭС.