Аб кампенсацыі расходаў на набыццё кацельнага абсталявання, якое працуе на драўняных паліўных гранулах (пелетах)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 475 "Аб кампенсацыі расходаў на набыццё кацельнага абсталявання, якое працуе на драўняных паліўных гранулах (пелетах)".
Дакумент прыняты ў мэтах павелічэння выкарыстання пелет насельніцтвам і прадугледжвае кампенсацыю 40% расходаў грамадзян (але не больш як 120 базавых велічынь) на набыццё адпаведнага кацельнага абсталявання, вырабленага прадпрыемствамі Беларусі і арганізацыямі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Кампенсацыя расходаў будзе праводзіцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў аднаразова на набыццё кацельнага абсталявання для цеплазабеспячэння аднаго жылога дома, не забяспечанага цэнтралізаваным газазабеспячэннем і (або) цеплазабеспячэннем.
Асноўныя палажэнні Указа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.