Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 3 ад 5 студзеня 2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў Указ № 3, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб сэрвісе, што дазваляе ажыццяўляць пошук інфармацыі аб аб'ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Міжнародны дагавор вызначае парадак стварэння ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку інфармацыі аб аб'ектах прамысловай уласнасці (таварных знаках, знаках абслугоўвання, геаграфічных пазначэннях і найменнях месцаў паходжання тавараў). Гэта сістэма будзе функцыянаваць на афіцыйным партале ЕАЭС з бясплатным агульным доступам.

Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць павышэнню абароны правоў на аб'екты прамысловай уласнасці.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Урад Беларусі.