Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Указ № 10 ад 13 студзеня 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня падпісаў Указ № 10, якім на 3 гады прадаўжаецца спрошчаны парадак прыёмкі ў эксплуатацыю аднакватэрных жылых дамоў і нежылых пабудоў, узведзеных грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску).

Заявы аб прыёмцы ў эксплуатацыю такіх пабудоў могуць быць пададзены грамадзянамі да 1 студзеня 2028 года.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прадастаўлена права прымаць у эксплуатацыю названыя аб'екты, пры гэтым яны не будуць прызнавацца самавольнымі.

Указ дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.

Адпаведныя змяненні ўнесены ва Указ Прэзідэнта Беларусі ад 25 ліпеня 2022 года № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва".