Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 186 ад 13 мая 2021 г.)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 6, накіраваны на ўдасканаленне ўмоў будаўніцтва эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг".
Дакументам устаноўлены асаблівасці праектавання і будаўніцтва аб'ектаў комплексу ў частцы тэхнічных норм, удакладнены парадак і тэрміны перадачы ў дзяржаўную ўласнасць пабудаваных аб'ектаў (уключаючы паркі, скверы і іншыя аб'екты добраўпарадкавання), парадак удзелу інвестара ў фінансаванні і будаўніцтве аб'ектаў інфраструктуры.
Таксама вызначаецца аб'ём камплектацыі пабудаваных заказчыкам сацыяльных аб'ектаў пры перадачы іх у дзяржаўную ўласнасць (напрыклад, дзіцячыя сады і школы камплектуюцца абсталяваннем, мэбляй, тэхнікай "пад ключ").
Гэтыя змяненні дадуць магчымасць паскорыць рэалізацыю названага маштабнага праекта, павысіць камфортнасць узводзімага ў яго рамках жылля з укараненнем перадавога вопыту ў сферы стварэння аб'ектаў нерухомай маёмасці.