Культурна-пазнавальны турызм

Культурна-пазнавальны турызм з’яўляецца адным з асноўных відаў турызму ў сучасным свеце, паколькі дае магчымасць спалучаць у сабе пазнавальныя экскурсійныя паездкі з наведваннем гістарычных, архітэктурных, прыродных і культурных славутых мясцін.

Знакавыя славутасці Беларусі - гэта крэпасці і замкі, палацава-паркавыя ансамблі і радавыя сядзібы, храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды, старадаўнія інжынерныя збудаванні, музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых мастакоў, пісьменнікаў і вучоных.

Вялікі патэнцыял для развіцця культурна-пазнавальнага турызму ў Беларусі маюць аб’екты, якія ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (Нацыянальны парк "Белавежская пушча", замкавы комплекс "Мір", Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Геадэзічная дуга Струвэ), а таксама аб’екты з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (больш за 5,5 тыс.).

Асобная катэгорыя, якая выклікае вялікую цікавасць, - культурна-пазнавальны турызм, звязаны з савецкай спадчынай ("чырвоны турызм") і Вялікай Айчыннай вайной.

Кожны год краіна прымае тысячы ўдзельнікаў і гледачоў музычных і тэатральных фестываляў, свят народных рамёстваў і нацыянальнай кухні, сярэдневяковай культуры.