Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Агульная інфармацыя

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці – структурнае падраздзяленне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы, якая праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы гуманітарнай дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, кіруе дзейнасцю па арганізацыі ўліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці (за выключэннем грашовых сродкаў, каштоўных папер, а таксама маёмасных правоў, долей у статутных фондах юрыдычных асоб), арыштаванай, канфіскаванай або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам, і маёмасці, вызваленай ад арышту органам, які вядзе крымінальны працэс.

Асноўныя задачы

  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой;
  • улік маёмасці, а таксама замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая паступае ў Рэспубліку Беларусь, за выключэннем міжнароднай тэхнічнай і іншых відаў замежнай бязвыплатнай дапамогі, што прадастаўляецца па праектах і праграмах, адобраных Прэзідэнтам, або ў адпаведнасці з дзеючымі для краіны міждзяржаўнымі дагаворамі;
  • кіраванне дзейнасцю па арганізацыі ўліку, захоўвання, ацэнкі, рэалізацыі або іншага выкарыстання маёмасці;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам праводзіць канфіскацыю, арышт маёмасці, па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі дэпартамента;
  • каардынацыя дзейнасці ўсіх юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях гуманітарных праграм, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой;
  • рэгуляванне, кантроль і метадалагічнае забеспячэнне дзейнасці ўпаўнаважаных органаў, камісій па арганізацыі ўліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці, затрыманай, арыштаванай, канфіскаванай або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам, пры аблвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме.

Месцазнаходжанне:

220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 7

Афіцыйны сайт:

www.dha.gov.by