Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь"
Агульная інфармацыя
Нацыянальны прэс-цэнтр - некамерцыйная арганізацыя, створаная Адміністрацыяй Прэзідэнта для аператыўнага распаўсюджвання інфармацыйных матэрыялаў аб дзейнасці Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта, іншых дзяржаўных органаў, аб грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці рэспублікі, а таксама для забеспячэння рэгулярных дзяржаўных, грамадскіх і міжнародных сувязей у галіне інфармацыі.
Асноўныя задачы
- арганізацыя сустрэч беларускіх і замежных журналістаў са службовымі асобамі Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў, Адміністрацыі Прэзідэнта, іншых дзяржаўных органаў;
- узаемадзеянне са СМІ, прэс-службамі дзяржаўных органаў, камунікацыйнымі структурамі Саюзнай дзяржавы, дзяржаў — удзельніц СНД, замежных краін і міжнародных арганізацый;
- атрыманне аператыўнай інфармацыі ад прэс-службаў і іншых падраздзяленняў, адказных за работу са сродкамі масавай інфармацыі і грамадскасцю ў дзяржаўных органах Рэспублікі Беларусь, у мэтах яе аналізу і планавання прэс-мерапрыемстваў;
- садзейнічанне прадстаўнікам беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі ў ажыццяўленні імі сваёй прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнтнасці дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, акрэдытаваных у Беларусі, сродкаў масавай інфармацыі і іншых зацікаўленых арганізацый інфармацыяй аб палітычным, эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці рэспублікі.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5