Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь – дзяржаўны орган, які арганізуе правядзенне выбараў і рэферэндумаў у Рэспубліцы Беларусь.
- арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта, дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў;
- кантралюе на ўсёй тэрыторыі рэспублікі выкананне заканадаўства Беларусі аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;
- кіруе дзейнасцю выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме;
- рэгіструе ініцыятыўныя групы грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты;
- рэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асоб;
- забяспечвае захаванне роўных прававых умоў перадвыбарнай дзейнасці палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, кандыдатаў у прэзідэнты, у дэпутаты;
- складае і зацвярджае каштарысы расходаў па правядзенні выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму;
- кантралюе мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту, пазабюджэтнага фонду, выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты;
- інфармуе Палату прадстаўнікоў аб расходаванні сродкаў, выдзеленых з бюджэту на правядзенне выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму, адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
- падводзіць вынікі выбараў, рэферэндуму;
- рэгіструе выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і публікуе іх спіс у друку;
- склікае першую пасля выбараў сесію Палаты прадстаўнікоў;
- выдае Прэзідэнту і членам Савета Рэспублікі пасведчанні аб іх выбранні.
Месцазнаходжанне:
220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада, правае крыло)