Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
Агульная інфармацыя
Беларускае тэлеграфнае агенцтва — буйнейшае інфармагенцтва Беларусі. Заснаванае больш за 100 гадоў таму, БЕЛТА з'яўляецца галоўнай крыніцай афіцыйнай інфармацыі і навін пра Беларусь і падзеі ў свеце.
Асноўныя задачы
- аб'ектыўнае і прафесійнае асвятленне дзейнасці Прэзідэнта, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў і іншых дзяржаўных органаў;
- стварэнне і распаўсюджванне ў СМІ інфармацыйных матэрыялаў аб палітычным, эканамічным, культурным, спартыўным і міжнародным жыцці Беларусі, рэгіянальных і міжнародных падзеях;
- выданне газеты "7 дней", грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса "Беларуская думка", часопіса"Экономика Беларуси. Economy of Belarus";
- распрацоўка, тэхнічнае і інфармацыйнае суправаджэнне, развіццё і аптымізацыя інтэрнэт-сайтаў для органаў дзяржкіравання, прадпрыемстваў і арганізацый;
- правядзенне ва ўласным прэс-цэнтры прэс-канферэнцый, прэзентацый, брыфінгаў, круглых сталоў;
- стварэнне мультымедыйных праектаў, відэасюжэтаў, прэзентацыйных фільмаў.
Месцазнаходжанне:
220030, г. Мінск, вул. Кірава, 26