Усебеларускі народны сход
Усебеларускі народны сход склікаецца Прэзідэнтам і праводзіцца з 1996 года адзін раз у пяць гадоў. На сённяшні дзень адбылося 6 Усебеларускіх народных сходаў. Апошні Усебеларускі народны сход быў праведзены 11–12 лютага 2021 года.

Ва ўсенародным форуме прымаюць удзел дэлегаты з кожнага рэгіёна краіны: прадстаўнікі ўсіх галін улады, усіх сфер вытворчасці і бізнесу, навукі і адукацыі, аховы здароўя і культуры, студэнцкая моладзь і ветэраны. Акрамя таго, да ўдзелу ў рабоце Усебеларускага народнага сходу запрашаюцца прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, беларускіх дыяспар, міжнародных арганізацый і замежныя госці.
На Усебеларускім народным сходзе падводзяцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы за мінулыя пяць гадоў і разглядаюцца асноўныя палажэнні новай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на чарговы перыяд.