Пасяджэнне Савета Бяспекі

  • 11
  • 2:48

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка сабраў пасяджэнне Савета Бяспекі, на разгляд якога быў вынесены даклад аб стане нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні.

"Нам трэба разгледзець вынікі праведзенай работы, стан нацыянальнай бяспекі ў мінулым 2024 годзе і, што самае важнае, - меры па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі. Нагадаю, парадак ацэнкі быў скарэкціраваны. Гэта знайшло адлюстраванне ў адпаведным указе. З улікам дынамікі абстаноўкі, зацверджаных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ўдакладнены былі і індыкатары, іх парогавыя значэнні, суб'екты гэтага працэсу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым упершыню ў фармаце пасяджэння Савета Бяспекі неабходна прадметна абмеркаваць абстаноўку ў кожнай з дзевяці сфер нацыянальнай бяспекі (палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, біялагічнай, інфармацыйнай, ваеннай, экалагічнай), адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Названыя пытанні ў поўным аб'ёме змешчаны ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якая была зацверджана рашэннем Усебеларускага народнага сходу", - дадаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Канцэпцыя - гэта важнейшы дакумент стратэгічнага планавання, ён закранае асноўныя інтарэсы людзей, іх жыццёвыя прыярытэты. "У першую чаргу - гарантыі міру і бяспекі. Не толькі сёння, але і ў будучым. Хоць у некаторых краінах работа з дакументамі, якія раскрываюць сутнасць працэсаў, што адбываюцца ў краіне і свеце, глыбока засакрэчана", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

Удзельнікамі пасяджэння сталі члены Савета Бяспекі, запрошаныя службовыя асобы, якія ў рамках сваёй кампетэнцыі непасрэдна адказваюць за канкрэтныя сферы нацыянальнай бяспекі, праводзяць маніторынг дынамікі па кожным індыкатары.

"З дакладам я азнаёміўся. Комплексны дакумент. Вы дасце яму ацэнку. Хачу нацэліць прысутных на сур'ёзную работу. Непасрэдна ад кожнага з вас хацеў бы пачуць рэальную ацэнку сітуацыі. Дакладна, аб'ектыўна далажыце аб праблемах, якія ў нас ёсць. Усе пытанні, якія будуць абмяркоўвацца, мы павінны абавязкова ўлічыць пры падрыхтоўцы Паслання Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Вельмі важна выказацца, хто з чым не згодны, дзе яшчэ ёсць вузкія месцы і, галоўнае, што яшчэ неабходна зрабіць, каб гэтыя праблемы вырашыць", - абазначыў шэраг пытанняў беларускі лідар.