Сустрэча з Вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі
- 5
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка ў час афіцыйнага візіту ў Тэгеран сустрэўся з Вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі.
На сустрэчы было адзначана, што патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Ірана далёка выходзіць за цяперашні ўзровень. Ён павінен быць значна павышаны за кошт выкарыстання духу і волі, якія ёсць у абодвух бакоў, для рэалізацыі дамоўленасцей.
У Тэгеране Аляксандр Лукашэнка правёў насычаныя і выніковыя перагаворы з кіраўніцтвам Ірана. У гэтай краіне візіт беларускага лідара назвалі "пераломным момантам, зыходным пунктам" у развіцці двухбаковых адносін паміж краінамі.