Сустрэча з Прэзідэнтам ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам
- 5
- 0:28
Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам прайшлі 8 снежня ў асабістай рэзідэнцыі Кіраўніка ААЭ.
У час перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Мухамед бен Заід аль-Нахаян абмеркавалі пытанні насычанага двухбаковага парадку дня.
Яшчэ ў лютым, у час папярэдняй сустрэчы, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб паглыбленні супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў. Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты далі старт важным праектам, сёння лідары дзвюх краін зверылі гадзіннікі па ходзе іх рэалізацыі.
ААЭ - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Заліва. Тавараабарот паміж краінамі сістэмна расце, паказваючы апошнім часам значную дынаміку і вынікі.
У мінулым годзе Аб'яднаныя Арабскія Эміраты занялі трэцяе месца па агульным аб'ёме ўкладзеных у беларускую эканоміку інвестыцый. Паміж краінамі склаўся высокі ўзровень палітычнага дыялогу, што таксама пацвярджаецца інтэнсіўнасцю кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Цяперашняя сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў асабістай рэзідэнцыі Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Перагаворы доўжыліся каля дзвюх гадзін. "Дамашні, сямейны фармат", - менавіта так яго вызначыў запрашаючы бок.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў эмірацкаму калегу за цёплы прыём і ўважлівае стаўленне да беларускай дэлегацыі.