Сустрэча з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

  • 3
  • 0:45

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Казахстан знайшоў час, каб, карыстаючыся выпадкам, наведаць свайго даўняга сябра і калегу Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Аляксандр Лукашэнка прыехаў да Нурсултана Назарбаева напярэдадні позна вечарам. Яны цёпла віталі адзін аднаго. Паразмаўлялі ў дамашняй абстаноўцы, абмеркавалі жыццёвыя пытанні, успомнілі важныя падзеі, у якіх удзельнічалі разам у мінулыя гады. Нурсултан Назарбаеў падарыў Аляксандру Лукашэнку альбом з сумеснымі фатаграфіямі.