Сустрэча з Міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ
- 6
- 2:07
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 19 кастрычніка сустрэчу з Міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ.
"Мы, на шчасце, апошнім часам вельмі інтэнсіўна працуем з вашай краінай для таго, каб выпрацаваць канкрэтны план нашых узаемаадносін. У бліжэйшы час я абавязкова пастараюся ў вас пабываць. Гэта ўжо ў нас запланавана. Па датах мы разбяромся. Але самае галоўнае, каб мы мелі дакладнае ўяўленне, як выбудаваць эканоміку, гандлёва-эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Я ўжо гаварыў Прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі і яшчэ раз хачу падкрэсліць, што ў Беларусі ёсць усе тэхналогіі, каб узняць вашу краіну на больш высокі ўзровень. Вы ў гэтым вельмі зацікаўлены таксама. Сутнасць нашых прапаноў у тым (і я таксама гаварыў у час візіту вашага Прэзідэнта), што мы гатовы не толькі прадаваць вам прадукцыю, у якой вы маеце патрэбу, мы гатовы не толькі перадаваць вам тэхналогіі, але мы гатовы навучыць вашых людзей працаваць ва ўмовах гэтых тэхналогій. І добра было б (гэта другі напрамак), калі б у нас з вамі атрымалася стварыць такую вытворчую базу ў Экватарыяльнай Гвінеі, якая змагла б працаваць хаця б на суседнія дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што гэты візіт Міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі стане галоўным этапам у падрыхтоўцы маючай адбыцца сустрэчы двух лідараў.
Сімяон Аёна Эсона Ангуэ ў сваю чаргу падзякаваў беларускаму лідару за сустрэчу і перадаў яму пасланне ад Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі.