Сустрэча з вядомым спартсменам, дзяржаўным і палітычным дзеячам Расіі Аляксандрам Карэліным
- 7
- 1:21
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лютага сустрэўся з вядомым спартсменам, дзяржаўным і палітычным дзеячам Расіі Аляксандрам Карэліным.
Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы цёпла вітаў госця, адзначыўшы яго ўнікальныя дасягненні за гады спартыўнай кар'еры: 888 выйграных паядынкаў у барацьбе і ўсяго толькі 5 паражэнняў.
"Гляджу твае творчыя праекты новыя ўважліва. Вельмі цікава. І ў апошні раз падумаў: цікава, а вось падрыхтаваць такі праект - з гісторыі там і гэтак далей - колькі ж у цябе ў групе людзей працуюць?" - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.
"На самай справе невялікая група. Галоўнае ж настрой", - адказаў Аляксандр Карэлін.
"Ну, настрой у цябе добры", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Карэлін расказаў, што напярэдадні правёў тры з паловай гадзіны ў музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, у тым ліку размаўляў там з работніцай, якой за 70, і яна большую частку жыцця служыць у музеі. "Калі абапіраешся на такіх людзей, то і пастаянны склад не патрэбны. Трэба іх проста знайсці, даць ім магчымасць, гучанне, фон. І вось так усё атрымліваецца", - расказаў ён.