Сустрэча з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам
- 6
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 мая сустрэўся з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які знаходзіцца ў Беларусі з кароткатэрміновым рабочым візітам.
У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін, выкананне дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026-2030 гады.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў рэалізацыі сумесных з Зімбабвэ праектаў, у тым ліку з падключэннем іншых краін Афрыканскага кантынента. Сярод перспектыўных напрамкаў - стварэнне лагістычных калідораў, пашырэнне прамысловай кааперацыі. Закраналіся таксама тэмы гуманітарнага супрацоўніцтва.


