Віталь Шастак вызвалены з пасады першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі
Генерал-маёр Віталь Шастак вызвалены з пасады першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі - начальніка штаба ўзбраення. Адпаведны Указ № 192 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 чэрвеня.
Віталь Шастак звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.


